Жыхарка Гомеля спрабавала адабраць самакат у дзіцяці

Источник материала:  
18.08.2010 12:57 — ЧП
Крымінальная справа за рабаванне (ч. 1 арт. 206 КК) распачата ў дачыненні да 49-гадовай жыхаркі Гомеля. Сярод белага дня яна спрабавала адабраць самакат у дзяўчынкі.

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 17 жніўня ў міліцыю звярнулася 33-гадовая гамяльчанка, якая паведаміла, што днём раней на вуліцы Савецкай невядомая жанчына спрабавала адкрыта выкрасці самакат у яе непаўналетняй дачкі.

Устаноўлена, што злачынства ўчыніла непрацуючая жыхарка Гомеля. Матывы яе дзеянняў пакуль невядомыя. Мінімальнае пакаранне, прадугледжанае за адкрытае выкраданне маёмасці, — штраф, максімальнае — пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←На Ставрополье проводится спецоперация по задержанию террористов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика