Восем чалавек выратавалі падчас пажару ў Рэчыцы
18.08.2010 11:26
—
ЧП
Буйны пажар здарыўся 17 жніўня ў шматкватэрным доме ў Рэчыцы.
Як паведамілі БелаПАН у цэнтры прапаганды і навучання пры Гомельскім абласным упраўленні МНС, паведамленне пра пажар паступіла прыблізна ў 15.00. Гарэлі два балконы на шостым і сёмым паверхах, а таксама падлога ў кватэры на шостым паверсе.
З-за моцнага задымлення ратавальнікі эвакуявалі з дому 12 чалавек. У кватэры, з якой пачаўся пажар, быў знойдзены труп 42-гадовага гаспадара. Устаноўлена, што ўзгаранне адбылося з-за неасцярожнасці мужчыны пры курэнні. Небяспека пагражала васьмі жыхарам суседніх кватэр, у тым ліку тром дзецям. Усе яны былі выратаваны супрацоўнікамі МНС.
Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН