Кіраўніка коннай паліцыі Літвы затрымалі ў Беларусі з наркотыкамі

Источник материала:  
18.08.2010 09:52 — ЧП
Ягоныя сваякі сцвярджаюць, што зелле яму падкінулі.

У Беларусі затрымалі з наркотыкамі кіраўніка коннай паліцыі Літвы Лаймонаса Банкаoскаса. Пра гэта першым паведаміў тэлеканал Lietuvos ryto televizija.

Беларускія мытнікі затрымалі Банкаўскаса ў панядзелак на мяжы з Літвой у Ашмянскім раёне. Пасольства Літвы ў Беларусі атрымала афіцыйную інфармацыю ўвечары аўторка.

Банкаўскаса змясцілі ў СІЗА Гродна. Пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас заявіў, што паліцыянта вінавацяць у правозе наркотыкаў.

Са словаў амбасадара, блізкія затрыманага «адмаўляюць абвінавачванні, кажуць, што калі і былі наркотыкі, то іх падкінулі». Пасол мае сустрэцца з затрыманым.

Затрыманне паліцыянта супала з падпісаннем дамовы з Літвой аб транзіце нафты ў Беларусь. Выпрацоўцы альтэрнатыўных шляхоў транзіту энэрганосьбітаў актыўна процідзейнічае Расія.

Кіраўнік аддзела па барацьбе з кантрабандай Ашмянскай мытні пацвердзіў факт затрымання. З ягоных словаў, у аўтамабілі Банкаўскаса знайшлі 45,5 грамаў амфетаміну. Мытнік заявіў, што расследаванне справы перададуць у бліжэйшым часе з КДБ.

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай

←На Филиппинах автобус упал в пропасть, погибли 35 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика