Чатырохгадовы хлопчык з Асіповіч выпаў з акна разам з маскітнай сеткай і разбіўся
Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама, няшчасны выпадак здарыўся на вуліцы Сумчанкі ў райцэнтры. Цяпер вядома, што дзіця неаднаразова залазіла на падаконнік і стаяла каля адчыненага акна з супрацьмаскітнай сеткай, і гэта не выклікала трывогі бацькоў. На гэты раз хлопчык, відаць, моцна абапёрся на сетку і выпаў з ёй з акна. Яго маці ў гэты момант знаходзілася ў гэтым жа пакоі. Па гэтым факце праводзіцца праверка.
Яшчэ адзін няшчасны выпадак з дзіцем здарыўся ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці. У цэнтральную райбальніцу брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі са свайго дома ў вёсцы Язёры з атручэннем ядахімікатамі быў дастаўлены і шпіталяваны двухгадовы хлопчык. Дома ён выпіў сродак для знішчэння каларадскага жука.
БелаПАН