Украінец кожныя паўгода на працягу чатырох гадоў спрабуе незаконна перасячы беларуска-польскую мяжу
Увечары 12 жніўня супрацоўнікі Брэсцкай пагранічнай групы за 350 метраў ад польскай мяжы затрымалі грамадзяніна Украіны. Мужчына рабіў падкоп, каб незаўважаным трапіць у Польшчу.
Як паведамілі ў
Затрыманы аформлены парушальнікам мяжы. Аднак, прымаючы да ўвагі неардынарнасць выпадку, замест ізалятара часовага ўтрымання яго адправілі ў медустанову. Пад доглядам урачоў ён будзе да тых пор, пакуль памежнікі не забяруць яго для перадачы ўкраінскім калегам.
БелаПАН