У Брэсце злавілі махлярку з Украіны
У Брэсце па падазрэнні ва ўчыненні серыі махлярстваў затрымана 28-гадовая грамадзянка Украіны.
28-гадовая непрацуючая жыхарка Сумскай вобласці 1 жніўня ашукала прадаўцоў пяці гандлёвых аб"ектаў у цэнтры Брэста. У кожным з іх яна выбірала тавар коштам ад 10 да 20 тыс. рублёў. Затым, нібыта збіраючыся разлічвацца, паказвала прадаўцу купюру ў 100 тыс. рублёў. Не аддаючы грошы, жанчына атрымлівала здачу, забірала тавар і сыходзіла.
"Ва ўсіх выпадках прадаўцы не адразу разумелі, што сталі ахвярамі злачынства, — адзначыў Васілеўскі. — Не выключана, што жанчына нейкім чынам псіхалагічна ўздзейнічала на іх".Пасля таго як у міліцыю звярнулася першая пацярпелая, якая апісала знешнасць махляркі, тая была затрымана.
"Ужо пасля затрымання ў міліцыю паступілі яшчэ чатыры заявы аб аналагічных злачынствах. Усе прадаўцы пацвердзілі, што такім пакупніком у іх гандлёвых аб"ектах была затрыманая маладая жанчына, — дадаў Васілеўскі. — Паводле слоў падазронай, яна прыехала ў Брэст разам з бацькам на аўтамабілі для набыцця аўтазапчастак".
Аддзелам дазнання Ленінскага РАУС распачата справа па ч. 2 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства). Украінцы прад"яўлена абвінавачанне ва ўчыненні гэтых злачынстваў. Яна змешчана ў СІЗА.
БелаПАН