Па Мінску ехаў аўтамабіль з мёртвым кіроўцам

Источник материала:  
10.08.2010 14:36 — ЧП

Аўтамабіль з мёртвым кіроўцам за рулём сутыкнуўся з «Аўдзі».

Аварыя адбылася ў другой палове дня 9 жніўня.

Аўтамабіль ВАЗ рухаўся па сталічнай вуліцы Багдановіча. Там ён сутыкнуўся з аўтамабілем «Аўдзі-100». Даішнікі кажуць, што ўдар быў нямоцным, бо ВАЗ перасоўваўся з хуткасцю не больш за 20–30 км/г. Калі кіроўца «Аўдзі» падышоў да аўтамабіля вінаватага ў ДТЗ, высветлілася, што за рулём знаходзіцца мёртвы кіроўца.

Паводле папярэдніх звестак, 70-гадовы мужчына сканаў да ДТЗ, а не ў выніку яго. Прычына смерці ўсталёўваецца.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←Невытлумачальная аварыя ў Гродзенскай вобласці

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика