Ля Смаргоні згарэла расійская фура
10.08.2010 12:18
—
ЧП
8 жніўня, каля васьмі гадзін раніцы на ўездзе ў Смаргонь з боку в.Свір загарэлася фура.

Па словах сведкаў, полымя ўспыхнула ў раёне топліўнага бака, які хвілін праз сем выбухнуў. Вадзіцель, на шчасце, паспеў спыніць палаючую машыну, а потым з яе выскачыў.
Нарад МНС прыехаў тэрмінова, аднак пажар удалося патушыць толькі з другой спробы, калі была пададзена пена.
Фура была з расійскімі нумарамі. Пасля здарэння рух па трасе аднавіўся толькі хвілін праз сорак.


Падзяліцца навіной: