Дваццаць два пажары ліквідавалі беларускія ратавальнікі за мінулыя суткі

Источник материала:  
10.08.2010 09:46 — ЧП

За мінулыя суткі ў Беларусі адбылося 22 пажары, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аператыўнай дзяжурнай частцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У тым ліку восем пажараў зарэгістравана ў экасістэме: тры лясныя, тры тарфяныя і два ўзгаранні травы і кустоў. Усе пажары аператыўна ліквідаваны.

Застаюцца абясточанымі 289 населеных пунктаў, якія пацярпелі ад ураганнага ветру ў мінулыя выхадныя. Найбольш гэта датычыцца населеных пунктаў Гродзенскай і Мінскай абласцей. Тут праводзяцца работы па аднаўленню энергазабеспячэння, разбіраюцца паваленыя ветрам дрэвы, рамантуюцца дахі дамоў і вытворчых будынкаў.

Падзяліцца навіной: 
БелТА

←Забойца схаваў ахвяру пад цэментам. Адзінага падазронага шукаюць

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика