У Брэсце пакаралі работніцу садка, па віне якой першакласнік апёкся вадой
Як паведаміла памочнік пракурора Ленінскага раёна Брэста Анастасія Галадко, якая падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачанне па гэтай справе, 11 лютага
Сямігадовы хлопчык быў змешчаны ў бальніцу.
4 жніўня суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў памочніцу выхавальніка вінаватай ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 165 Крымінальнага кодэкса (неналежнае выкананне абавязкаў па арганізацыі бяспекі жыцця і здароўя дзяцей) і прыгаварыў
да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.Да абвінавачанай прыменены арт. 7 закона «Аб амністыі», і тэрмін пакарання скарочаны на адзін год.
Як адзначыла Галадко, памочніца выхавальніка, якая раней не прыцягвалася да крымінальнай адказнасці,
прызнала сваю віну, чыстасардэчна раскаялася і аплаціла лячэнне хлопчыка.Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.
БелаПАН