У Крыме згарэла беларуская фура з 20 тонамі паперы
04.08.2010 18:59
—
ЧП
Увечары 3 жніўня на дарозе Раздольнае - Еўпаторыя загарэўся аўтамабіль "Рэно-Прэміюм" з паўпрычэпам "Вогельзанд". Як паведамляюць "Новости Крыма", уладальнік аўто быў жыхар Гомеля.
Агонь знішчыў і аўтамабіль, і паўпрычэп, а таксама 20 тон цэлулоіднай паперы ў рулонах. Пажарныя гасілі агонь амаль тры гадзіны. Прычыны загарання высвятляюцца.
Агонь знішчыў і аўтамабіль, і паўпрычэп, а таксама 20 тон цэлулоіднай паперы ў рулонах. Пажарныя гасілі агонь амаль тры гадзіны. Прычыны загарання высвятляюцца.