Берасцейка, якая ў стане афекту забіла мужа, прыгаворана да
Набыў моц прысуд у дачыненні да 42-гадовай берасцейкі, якая ў стане афекту забіла мужа.
Як паведаміў старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Генадзь Калужа, ноччу 1 чэрвеня 2009 года
жанчына падчас сваркі з мужам нанесла яму не менш як 10 удараў сякерай у вобласць галавы.Мужчына, які ляжаў тым часам на канапе, памёр ад адкрытай чэрапна-мазгавой траўмы.
У той жа дзень вечарам жанчына і яе дарослы сын на аўтамабілі вывезлі труп і закапалі ў склепе свайго дачнага дома, а праз тыдзень — забетанавалі.
Труп быў знойдзены 23 студзеня 2010 года. Праведзеная судовая псіхолага-псіхіятрычная экспертыза ўстанавіла, што падчас учынення забойства жанчына знаходзілася ў стане афекту.
28 чэрвеня 2010 года суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў яе вінаватай ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 141 Крымінальнага кодэкса (забойства, учыненае ў стане афекту), і прызначыў пакаранне ў выглядзе аднаго года шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
3 жніўня судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда пакінула касацыйную скаргу асуджанай без задавальнення, і прыгавор набыў законную моц.
Ларыса Шыганава, БелаПАН