У Магілёўскай вобласці турыстычны аўтобус сутыкнуўся з трактарам
04.08.2010 10:12
—
ЧП
16 чалавек атрымалі траўмы ў выніку сутыкнення турыстычнага аўтобуса з трактарам у Магілёўскай вобласці.
Як паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, аварыя адбылася 3 жніўня прыкладна ў 16.15 у Горацкім раёне на аўтадарозе Княжыцы — Горкі — Леніна. Трактар з прычэпам, які перавозіў лесаматэрыялы, выехаў на сустрэчную паласу пасля таго, як у яго лопнула левае пярэдняе кола, і ён сутыкнуўся з турыстычным аўтобусам «Крым — Горкі». У выніку траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі 12 пасажыраў і два кіроўцы аўтобуса, а таксама трактарыст і яго пасажыр.
Частка пацярпелых шпіталізаваная.
Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.