З-за сардэчнага прыступу ў Бярозе загінуў мужчына, які кіраваў скутэрам

Источник материала:  
03.08.2010 12:31 — ЧП

Як паведаміла начальнік аддзялення прапаганды і прафілактыкі ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, няшчасны выпадак адбыўся 1 жніўня каля 24.00 на адной з вуліц раённага цэнтра. Цела 49-гадовага мужчыны побач са скутэрам маркі «Альфа», які ляжаў на праезнай частцы, убачыў мясцовы жыхар і паведаміў пра гэта ў міліцыю.

«Паводле заключэння судова-медыцынскай экспертызы прычына смерці мужчыны — сардэчная недастатковасць, — сказала Сахарчук. — Загінулы вяртаўся на скутэры дадому. Верагодна, калі ён адчуў сябе дрэнна, спыніўся і са скутэрам упаў на дарогу».

Паводле слоў Сахарчук, сёлета гэта першы такі няшчасны выпадак у вобласці.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Школьник распылил перцовый газ в автобусе в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика