Кіроўца і пасажыр перакуліліся ў машыне, але працягвалі мірна... спаць!
Глыбокай ноччу аўтамабіль «Субару-Форэстэр» не размінуўся з ГАЗам, які стаяў на абочыне, «пацалаваўся» спачатку з прыпынкам грамадскага транспарту, а пасля з дрэвам, якое расло побач, з’ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку ДТЗ кіроўца іншамаркі і яго пасажыр абышліся выключна сінякамі і ранкамі (!).
Здарэнне адбылося ў Мінску на вуліцы Даўгабродскай прыкладна, а трэцяй гадзіне ночы.
За рулём «Субару» знаходзіўся 33-гадовы мужчына ў стане моцнага алкагольнага ап’янення ды без права кіравання. Паводле слоў кіроўцы ГАЗа, бяспраўны і яго пасажыр пасля перакульвання знаходзіліся без памяці — мірна спалі, бо чэрапна-мазгавой траўмы дактары ні ў аднаго ні ў другога не выявілі.
Падзяліцца навіной:
Звязда