У ДТЗ з удзелам расіяніна пад Гомелем загінулі чацвёра
02.08.2010 13:28
—
ЧП
Аварыя адбылася ў 21.40 30 ліпеня. Аўтамабіль «Міцубісі» пад кіраўніцтвам 41-гадовага жыхара Цюменскай вобласці Расіі здзейсніў наезд на раварыстку, жыхарку Гомеля.
Ад лабавога сутыкнення кіроўца і пасажыр, які сядзеў на пярэднім сядзенні, загінулі на месцы, жанчына таксама памерла на дарозе. Другі пасажыр «Міцубісі» ад атрыманых траўмаў памёр у бальніцы.
У ДАІ адзначылі, што ровар быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі.
Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН