Ліхач на БМВ справакаваў ДТЗ з трыма машынамі на МКАД, а сам не пацярпеў + фота

У выніку сутыкнення «Рэно Эспайс» перавярнуўся. Фота forum.onliner.by

«Хонда Акорд» урэзалася ў дарожную агароджу. Фота forum.onliner.by
Аварыя адбылася каля 17.00 на 32 км мінскай абкружной. Па МКАД з боку вуліцы Мазурава ў напрамку Шаранговіча, рухаўся аўтамабіль «Рэно Эспайс». Кіроўца — жанчына 1957 года нараджэння — не справілася з кіраваннем і сутыкнулася з аўтамабілямі «Хонда Акорд» і «Опель Вектра». У выніку «Хонда» ўрэзалася ў дарожную агароджу, а «Рэно» перакулілася.
Жанчына, якая сядзела за рулём, дастаўлена ў бальніцу з закрытай
Паводле паказанняў сведак, у аварыі вінаваты аўтамабіль «БМВ», які рухаўся па МКАД на вельмі вялікай хуткасці і перабудоўваўся з паласы ў паласу, апярэджваючы іншыя машыны, у тым ліку падрэзаўшы «Рэно».
На жаль, нумарныя знакі «БМВ» ніхто не запомніў.Па дадзеным факце вядзецца следства.
БЕЛТА