31-гадовы мінчук асуджаны на 14 гадоў за забойства жонкі
![]() |
Адбываць пакаранне ён будзе ў выпраўленчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.
Забойства адбылося 6 лістапада ў пад"ездзе дома па вул. Несцерава.
Следства ўстанавіла, што па дарозе дадому паміж мужам і жонкай адбылася сварка на глебе рэўнасці. Жонка вінаваціла мужа ў здрадзе. У пад"ездзе муж некалькі разоў ударыў жонку галавой аб металічныя ўваходныя дзверы. Ад траўмаў 31-гадовая жанчына памерла на месцы.
Мужчына спрабаваў схаваць сваю датычнасць да забойства і, каб зрабіць алібі, пайшоў у краму. Вярнуўшыся на месца здарэння, ён выклікаў міліцыю, паведаміўшы, што невядомыя забілі яго жонку і скралі мабільны тэлефон.
У ходзе следства датычнасць абвінавачанага да ўчынення забойства была цалкам ўстаноўлена і даказана. Прысуд суда ўступіў у законную сілу.
У сям"і засталіся двое дзетак — чатырох і дзевяці гадоў.
Паводле БЕЛТА