Выкладчык браў хабар падносамі і шкатулкамі

Источник материала:  
30.07.2010 11:08 — ЧП
Выкладчык матэматычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны затрыманы і арыштаваны па падазрэнні ў атрыманні хабару ад студэнтаў. У дачыненні да яго распачата справа на падставе арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару).

Затрыманне праводзілі супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС, расследаваннем займаецца пракуратура Гомельскай вобласці. Аб акалічнасцях крымінальнай справы паведаміў начальнік следчага аддзела па найважнейшых справах пракуратуры Гомельскай вобласці Юрый Дзям’янчык.

Паводле яго слоў, выкладчык працаваў на кафедры эканамічнай кібернетыкі і тэорыі верагоднасці. Ён устанаўліваў сувязі з адным са студэнтаў групы і прасіў яго даведацца, хто баіцца здаваць залік або сумняваецца ў сваіх ведах. Студэнт складаў спіс тых, хто быў не ўпэўнены ў сваіх ведах і хацеў гарантавана здаць залік. Групу такіх студэнтаў выкладчык разбіваў на падгрупы.

Кожнай падгрупе ён даваў пісьмовае заданне з указаннем, што яму трэба і ў якім магазіне, за якую цану гэтую рэч трэба купіць.

Да прыкладу, выкладчыку прыглянуўся паднос «з роспісам чырвонымі ружамі» коштам 170 тыс. рублёў, які ён падрабязна апісаў у запісцы, указаўшы адрас магазіна і цану. У іншым магазіне яму спадабалася «інкруставаная шкатулачка». Атрымаўшы такія запіскі з падрабязнымі інструкцыямі, студэнты выконвалі заданне і атрымлівалі залік.

На следстве затрыманы патлумачыў, што з’яўляецца аматарам мастацтва і даўніны, але за свае сродкі не мог купіць упадабаныя рэчы, таму хабар са студэнтаў ён назваў «вымушаным крокам». Так, паводле слоў выкладчыка, ён два гады хадзіў міма вітрыны магазіна і марыў стаць уладальнікам згаданага распіснога падноса.

Выкладчык арыштаваны, вядзецца следства.

Падзяліцца навіной: 
Алена Германовіч, БелаПАН

←По факту попытки захвата самолета Ту-154 в аэропорту «Домодедово» в Москве возбуждено уголовное дело

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика