У Хоцімску мужчына проста так збіў школьніка
29.07.2010 14:12
—
ЧП
Хоцімскім РАУС распачата справа па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) у дачыненні да 55-гадовага жыхара райцэнтра.
28 ліпеня п"яны мясцовы жыхар па невядомай прычыне ўдарыў у грудзі 13-гадовага хлопчыка, які ехаў на ровары. Ад удару дзіця ўпала, пры гэтым разбіўшы мабільны тэлефон. Прыйшоўшы дахаты, ён расказаў пра здарэнне бацькам, якія па апісаннях самі ўстанавілі асобу хулігана і паведамілі ў міліцыю. Мужчыну затрымалі, але затым адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.
Нагадаем, падобны інцыдэнт, але з трагічнымі наступствамі адбыўся ў Бабруйску ўвечары 3 чэрвеня. 47-гадовы мясцовы жыхар, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап"янення, накінуўся на вучня 10-га класа. Зневажаючы падлетка зламыснік збіў яго, прычыніўшы цяжкія цялесныя пашкоджанні. Школьнік памёр на месцы.
Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН