У Салігорску міліцыянты сарвалі конкурс малюнкаў на асфальце
За паўгадзіны да мерапрыемства ў двух хлопцаў з Мінска, што прыехалі паглядзець імпрэзу, міліцыянты даглядзелі рэчы ў заплечніках і перапісалі пашпартныя дадзеныя.
А
Спецыяльна дзеля конкурса прыехалі са сталіцы супрацоўнікі БТ.
"Зараз уключым музыку, пачнём маляваць — шмат людзей далучыцца", — распавялі арганізатары, зыходзячы з мінулага досведу. Аднак супраць малявання на асфальце выступілі міліцыянты, якіх сёлета налічвалася досыць шмат: чалавек пятнаццаць у форме і некалькі ў цывільным.
Іван Шыла, адзін з ініцыятараў штогадовага конкурса, марна спрабаваў дамовіцца з праваахоўнымі органамі. Урэшце юнак заклікаў пачынаць маляваць і сам узяўся за крэйду.
Неўзабаве пяцёра юнакоў — Рыгор Астапеня, Іван Шыла, Андрусь Тычына, Ілля Нагорны, Сяргей Герановіч — апынуліся ў міліцэйскіх машынах, адна з каторых выглядала зусім па-цывільнаму. Перад затрыманнямі хлопцы паспелі намаляваць толькі некалькі лініяў.
Маладафронтавец Аляксей Валабуеў абвясціў прысутным, што конкурс не адбудзецца і заклікаў падыйсці да пастарунку, каб маральна падтрымаць затрыманых. Праз хвіліну Аляксей ужо сядзеў каля Івана ў міліцэйскай машыне.
Паплечнікі затрыманых сабралі прыгатаваныя пераможцам конкурса падарункі, крэйду ды рушылі ў бок парка. За дзеяннямі моладзі ў скверы цягам некалькіх гадзін сачыла "ахова" з


А раптам і гэты - апазіцыянер?
Фота аўтара