Забойцу 23-гадовай дзяўчыны знайшлі ва Украіне
29.07.2010 10:42
—
ЧП
Раскрыта забойства 23-гадовай жыхаркі Ваўкавыска, студэнткі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта, труп якой быў знойдзены 18 чэрвеня ў рацэ Рось паблізу вёскі Ніжнія Груды.
Пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.
Нагадаем, смерць дзяўчыны наступіла ад чэрапна-мазгавой траўмы. Па гэтым факце пракуратурай раёна была распачата крымінальная справа. Падазроны — 21-гадовы раней судзімы мясцовы жыхар — схаваўся на тэрыторыі Украіны.
28 ліпеня маладога чалавека затрымалі. Цяпер вырашаецца пытанне аб яго экстрадыцыі ў Беларусь.
Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН