У
28.07.2010 10:24
—
ЧП
Пракуратурай Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў дачыненні да 28-гадовага жыхара вёскі Арловічы распачата справа паводле падазрэння ў забойстве (ч. 1 арт. 139 КК).
Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, ён падазраецца ў тым, што 26 ліпеня ў сваім доме пасля сумеснай выпіўкі забіў рыдлёўкай 48-гадовага грамадзяніна Расіі, які меў права на жыхарства ў Беларусі. Труп вывез на веласіпедзе з вёскі і кінуў у Дняпро.
Цела загінулага з сечанымі ранамі галавы было паднята з ракі 27 ліпеня. Падазроны затрыманы.
Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН