У Пінскім раёне патанулі 6-гадовая дзяўчынка і 36-гадовы мужчына
27.07.2010 14:30
—
ЧП
Як паведамілі ў пракуратуры Пінскага раёна, трагедыя адбылася 26 ліпеня каля 21.30 на вадаёме непадалёк ад Лагішына.
Дзяўчынка разам з мачыхай і старэйшай сястрой адправілася сустракаць карову з пашы. Жанчына пагнала жывёлу дамоў, будучы ўпэўненай, што дзеці ідуць за ёю. Як высветлілася потым, сёстры засталіся каля вадаёма і сталі купацца разам з іншымі дзецьмі. Разам з дзецьмі пайшоў купацца 36-гадовы мужчына, які рыбачыў на беразе.
Паводле слоў відавочцаў, спачатку ён вучыў дзяцей плаваць, а затым пасадзіў шасцігадовую дзяўчынку сабе на спіну і паплыў разам з ёю. Не ўтрымаўшыся на паверхні, мужчына пайшоў пад ваду разам з дзяўчынкай.Іх целы дасталі з вадаёма ў тры гадзіны ночы 27 ліпеня. Абставіны трагедыі высвятляе раённая пракуратура.
Падзяліцца навіной:
Ларыса Шыганава, БелаПАН
Ларыса Шыганава, БелаПАН