Перакрытая незаконная схема пастаўкі кураціны з Беларусі ва Украіну
27.07.2010 14:42
—
ЧП
Канфіскавана дзевятнаццаць тон курынага мяса на суму 18 тысяч даляраў.
Кантрабанда выяўлена пры спробе правезці яе праз пункт пропуску «Новыя Ярылавічы» на беларуска-ўкраінскай мяжы па падробных дакументах.
Невядома пакуль, ці маюць дачыненне да справы грамадзяне Беларусі. Дзяржаўная мытная служба Украіны нічога не паведамляе таксама і пра тое, як доўга такая схема дзейнічала.


Падзяліцца навіной:
КМ
КМ