Злавілі хулігана, які чатыры гады таму ўчыніў пагром у касцёле Заслаўя

Источник материала:  
27.07.2010 11:05 — ЧП
Затрыманы хуліган, які ўчыніў амаль чатыры месяцы таму пагром у касцёле Раства Найсвяцейшай Панны Марыі ў Заслаўі.

Як паведаміла прэс-афіцэр Мінскага РУУС Наталля Свідуновіч, злачынства было ўчыненае ноччу 2 кастрычніка 2006 года. У памяшканні былі сарваныя фіранкі, паламаная мэбля, разбітыя абразы.

Як пазней высветлілася, з касцёла скрадзены толькі масіўны падсвечнік са свечкай вышынёй амаль паўтара метры і коштам крыху больш за 300 тысяч рублёў. 2 кастрычніка супрацоўнікамі міліцыі была распачатая справа па факце хуліганства і крадзяжу. На месцы злачынства аказаліся сляды абутку зламысніка і крыві, а таксама адпячаткі пальцаў. Экспертамі была праведзена генна-тыпаскапічная экспертыза і ўстаноўлены генатып злачынцы, аднак знайсці яго тады не ўдалося.

І толькі праз чатыры гады, дзякуючы ўсё той жа экспертызе, супрацоўнікі міліцыі вызначылі асобу зламысніка. Ім аказаўся 28-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар. 2 кастрычніка 2006 года малады чалавек выпіў і гуляў па горадзе. Па дарозе яму не спадабаўся аўтамабіль, які быў прыпаркаваны недалёка ад касцёла. Хлопец разбіў шкло ў машыне, параніў руку, а потым праз невялікае вакно палез граміць касцёл. На пытанне аб матывах такіх дзеянняў зламыснік разборліва адказаць не змог. Цікава, што ў мінулым годзе малады чалавек ўжо прыцягваўся да адказнасці за хуліганства. Тады ў цэнтры горада піўной бутэлькай ён разбіў вітрыну паштовага аддзялення.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

←В Москве усилился запах гари от лесных и торфяных пожаров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика