19 чалавек загінулі на
Паводле нямецкай паліцыі, яшчэ 342 чалавекі атрымалі пашкоджаньні. Ахвяры сталі вынікам цісканіны на традыцыйным музычным шоў «Love Parade» — масавым сьвяце аматараў тэхнамузыкі, што адбывалася ў нямецкім Дуйсбургу.
На фэстываль сабраліся сотні тысяч наведнікаў, але да месца правядзеньня шоў быў адкрыты толькі адзін тунэль, ля выхаду зь якога і ўзьнікла цісканіна. Як паведамляе агенцтва Associated Press, паліцыя перакрыла падыход да месца правядзеньня фэстывалю
Вядзецца расьсьледаваньне абставінаў трагедыі.
30 траўня 1999 году, у цісканіне ў падзямельным пераходзе на станцыі мэтро «Няміга» у Менску загінулі 53 чалавекі — збольшага дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу спорту, ратавалася ў пераходзе ад навальніцы. Пасьля расьсьледаваньня справы суд прызнаў, што вінаватых у трагедыі няма.
Радыё «Свабода»