У

Источник материала:  
22.07.2010 15:40 — ЧП
Конь бег па вуліцы без вазніцы.

Здарэнне адбылося 21 ліпеня каля 21.30 у цэнтры горада на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Конь належыць індывідуальнаму прадпрымальніку, які арганізаваў на ёй катанне людзей па набярэжнай. У адсутнасць вазніцы жывёліна нечакана пабегла па дарозе ў напрамку вуліцы Савецкай і зачапіла карэтай два прыпаркаваныя аўтамабілі «Шкода» і «Вольва».

«Людзей у іх у гэты час не было. Ад удару карэта адчапілася, і конь пабег далей, — сказала Сахарчук. — Спыніць жывёліну ўдалося на праспекце Машэрава, недалёка ад ажыўленага пешаходнага пераходу. Па шчаслівай выпадковасці ніхто з людзей, якія знаходзіліся ў гэты час тут, не пацярпеў. Сам конь, відаць пасля сутыкнення з транспартнымі сродкамі, зламаў нагу».

Гэта першае такое здарэнне ў Брэсцкай вобласці.

Падзяліцца навіной: 
Надзея Кукса, БелаПАН.

←Железнодорожная компания Deutsche Bahn выплатит компенсации перегревшимся в поездах пассажирам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика