У Петрыкаўскім раёне ў рацэ вылавілі труп мужчыны са звязанымі рукамі і нагамі
21.07.2010 14:11
—
ЧП
Пракуратура Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці расследуе справу на падставе ч. 1 арт. 139 КК па факце забойства 45-гадовага непрацуючага, раней судзімага жыхара Калінкавічаў.
Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі, труп мужчыны са звязанымі рукамі і нагамі быў вылаўлены ў рацэ Пціч каля вёскі Млынок 19 ліпеня. На наступны дзень былі ўстаноўленыя асоба загінулага і прычыны яго смерці. Згодна з высновамі судова-медыцынскай экспертызы, мужчына памёр у выніку чэрапна-мазгавой траўмы.
Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН