У Докшыцкім раёне бабуля ледзь не зарэзала 8-гадовага ўнука

Источник материала:  
21.07.2010 11:11 — ЧП
Напярэдадні вечарам пасля ўжывання алкаголю 59-гадовая жанчына вырашыла ўціхамірыць трох дурэючых унукаў, якіх пакінулі ёй на летнія вакацыі.

Якім чынам яна гэта зрабіла, яшчэ трэба высветліць, але ў выніку адзін з хлопчыкаў з сур"ёзным нажавым раненнем грудзей трапіў у Цэнтральную раённую бальніцу.

Дактарам давялося ў тэрміновым парадку праапераваць хлопчыка, дастаўленага з пашкоджаннем межрэбернай артэрыі і лёгкіх. Зараз малы знаходзіцца ў рэанімацыі, пагрозы для яго жыцця няма. Дапамога медыкаў спатрэбілася і яго бацькам, якія атрымалі шок ад выпадку.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←В Крыму в дорожно-транспортном происшествии погибла белоруска

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика