У Крыме беларускі адпачывальнік закуў сына ў ланцуг

Источник материала:  
21.07.2010 12:14 — ЧП
У Крыме 40-гадовы грамадзянін Беларусі скаваў ланцугом свайго 11-гадовага сына "за дрэнныя паводзіны".

"Бацька з сынам - грамадзяне Беларусі, прыехалі на адпачынак у Крым і спыніліся ў сяле Міхайлаўка Сакскага раёну. Са словаў хлопчыка стала вядома, што яны з бацькам прыехалі на адпачынак прыкладна ў 20-х днях чэрвеня. Бацька трымаў сына ў доме, збіваў, а ўвечары 18 ліпеня за дрэнныя паводзіны абматаў вакол шыі металічны ланцуг і замкнуў яго на замок", - паведамілі ў Галоўным ўпраўленні МУС Украіны ў Крыме.

Але хлопцу нейкім чынам ўдалося збегчы з дому і звярнуцца ў раённы аддзел міліцыі. Там ён і паведаміў пра бацькоўскія здзекі.

Праваахоўнікі неадкладна даставілі хлопчыка ў лякарню, дзе яму прадаставілі дапамогу, правялі судова-медыцынскую экспертызу. Як сцвярджаюць у праваахоўных органах, пагрозы жыццю хлопчыка няма, падлетак у нармальным стане. Аднак на шыі, грудной клетцы і на паверхні сцёгнаў ёсць ранкі.

Бацьку-садыста затрымалі. Зараз міліцыянты па гэтым факце вядуць праверку.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

←36-гадовы мінчанін падмануў сваіх сяброў і знаёмых на 300 мільёнаў рублёў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика