Вынес 120 пляшак гарэлкі
20.07.2010 16:17
—
ЧП
Міліцыя 16 ліпеня пасля праведзенай праверкі завяла крымінальную справу па факце крадзяжу гарэлкі, прадуктаў і цыгарэт з магазіна райспажыўтаварыства ў вёсцы Новы Двор (Валожынскі раён).
Здарэнне адбылося ў ноч на 15 ліпеня. Невядомы злодзей пашкодзіў аўтаномную сігналізацыю, зламаў дзверы, зайшоў у магазін і вынес адтуль 120 пляшак гарэлкі, цыгарэты і прадукты на суму 2 мільёны 300 тысяч рублёў.
Крымінальная справа ўзбуджаная па першай чыстцы 205 артыкула Крымінальнага кодэкса — «Крадзеж».
Падзяліцца навіной:
Рэгіянальная газета
Рэгіянальная газета