У Лельчыцкім раёне знойдзены брат і сястра, якія заблукалі ў лесе
20.07.2010 11:10
—
ЧП
Як паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, 16-гадовая дзяўчына і яе 10-гадовы брат, жыхары вёскі Буда-Сафіеўка, пайшлі ў лес у ягады раніцай 18 ліпеня. Да вечара дадому яны не вярнуліся. Бацькі пачалі самастойныя пошукі, якія не далі выніку.
Наступным днём маці звярнулася з заявай у міліцыю. Да пошукаў дзяцей былі прыцягнуты 21 работнік РАУС, пяць супрацоўнікаў МНС, чатыры работнікі лясгаса і мясцовыя жыхары. Брат і сястра былі знойдзены супрацоўнікамі міліцыі ў той жа дзень, 19 ліпеня, у 18 гадзін.
Падзяліцца навіной:
Алена Германовіч, БелаПАН.
Алена Германовіч, БелаПАН.