І дзеда выратавалі, і ўнукаў

Источник материала:  
20.07.2010 10:03 — ЧП
У Гарадоцкім раёне аднавяскоўцы выратавалі з вогненнага дома хворага дзеда і трох унукаў. Гаспадар дома, 61-гадовы пенсіянер, спраўляўся па гаспадарцы, спрабаваў сам патушыць агонь, ды нічога не атрымалася.

Як паведаміла Марына Фандо, прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях, пажар адбыўся ўвечары ў жылым доме ў вёсцы Сцяпанавічы. Аднавяскоўцы — члены добраахвотнай пажарнай каманды Раман Гаголінскі, Уладзімір Палякоў і Аляксей Еўдакімаў, усе работнікі мясцовага сельскагаспадарчага кааператыва, — убачылі дым і адразу кінуліся на дапамогу.

У выніку да прыбыцця пажарных выратавалі ўнукаў гаспадара дома: 2002, 2004 і 2008-га года нараджэння і бацьку яго нявесткі, які выпісаўся з бальніцы пасля інсульту і меў патрэбу ў доглядзе.

Агнём знішчаныя дах дома, маёмасць, пашкоджаны летняя кухня і гаспадарчая пабудовы.

Мяркуецца, што прычына пажару — гульня дзяцей з агнём. У сям"і, дарэчы, ёсць яшчэ двое дзяцей. Сям"я наогул знаходзіцца на ўліку як праблемная. Раней пражывала ў доме, абсалютна непрыдатным для пражывання: з няспраўнай праводкай, паўразбуранай печчу. Таму работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выйшлі з ініцыятывай да кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліць сям"і новы дом.

Ды, відаць, шчасця больш тут не стала. Бацька дзяцей ужо год не жыве ў сям"і. Маці на момант пажару знаходзілася ў бальніцы з самым малым, якому меней за год.

Хутчэй за ўсё, будзе вырашацца пытанне аб пазбаўленні бацькоў бацькоўскіх правоў.

Невядома, чым бы скончылася гэтая "вогненная гісторыя", калі б не смелыя людзі. І не лішнім будзе ўспомніць пра тое, што запалкі дзецям не цацка.

Падзяліцца навіной: 
Аляксандр Пукшанскі, Звязда

←В лельчицком лесу удалось найти пропавших детей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика