Дзяўчына, якую параніў участковы, памерла

Источник материала:  
17.07.2010 12:33 — ЧП

Дзяўчына, параненая ўчастковым міліцыянтам ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці, 16 ліпеня памерла ў рэанімацыі раённага шпіталя.

Гомельская абласная пракуратура распачала справу па артыкуле аб замаху на забойства. Падазраваны супрацоўнік міліцыі затрыманы. Ён 1976 года нараджэння, з"яўляецца дэпутатам Курганскага сельскага савету, жыве ў вёсцы Доўск, жанаты і мае дваіх дзяцей. У сельсавеце яго характарызуюць «вельмі станоўча».

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, невядома месцазнаходжанне другога ўчастковага міліцыянта, які знаходзіўся ў момант стрэлу ў машыне. Яго працоўны і мабільны тэлефоны не адказваюць.

Неўзабаве пасля трагедыі афіцыйны сайт МУС размясьціў паведамленне, у якім гаварылася, што, «паводле папярэдняй інфармацыі, стрэл адбыўся выпадкова».

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Предприниматель осужден за кражу трубопровода Минобороны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика