Рабаўнік ювелірнай крамы быў затрыманы праз 13 хвілін
Трывожны сігнал з ювелірнай крамы на вуліцы Чкалава ў сталіцы, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, паступіў на пульт цэнтралізаванага назірання Кастрычніцкага аддзела Дэпартамента аховы ў 15 гадзін 10 хвілін. Праваахоўнікам, якія ўжо праз тры хвіліны былі на месцы здарэння, прадавец патлумачыла, што невядомы злачынца напаў на яе з нажом.
Рабаўнік разбіў вітрыннае шкло і забраў залатыя ювелірныя вырабы, пасля чаго знік. Толькі ўцячы далёка зламысніку не хапіла спрыту: праз 13 хвілін пасля паступлення трывожнага сігналу ён быў затрыманы на вуліцы Варанянскага нарадам аддзела Дэпартамента аховы. Як высветлілася, разбой учыніў 37‑гадовы жыхар Чашнікаў, які, дарэчы, раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за прысваенне і хуліганства. У затрыманага канфіскавана нарабаванае — 142 залатыя ювелірныя вырабы на агульную суму 89 мільёнаў рублёў.
«Звязда»