У Крыме патануў малады беларус
14.07.2010 14:24
—
ЧП
Ва Ўкраіне, у крымскім курорце Судаку, на тэрыторыі пляжу «Достлук» 13 ліпеня патануў беларус. Ягонае цела знайшлі на дне мора ў 50 мэтрах ад берага. Хлопец 1986 году нараджэння прыехаў у Судак адзін і жыў у прыватным сектары.
Паводле папярэдняй інфармацыі, ён загінуў з-за няўчаснага прыступу эпілепсіі, паведамляе «е-Крым».
Падзяліцца навіной:
cz
cz