Буйны пажар на Мазырскім НПЗ
13.07.2010 09:58
—
ЧП
Ратавальнікі ліквідавалі буйны пажар на Мазырскім НПЗ, які ўзьнік пасьля таго, як у адно з сховішчаў патрапіла маланка.
«Адбыўся пажар у сталёвым рэзэрвуары аб’ёмам 10 тысячаў кубічных мэтраў для захоўваньня бэнзіну. У рэзэрвуары знаходзілася 3 тысячаў літраў бэнзіну», — паведамілі ў МНС Беларусі.
«Выратавальнікі МНС папярэдзілі ўзгараньне бэнзіну. Пацярпелых няма. Прычына пажару — разрад маланкі», паведамілі ў МНС.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода