Па віне п'янага кіроўцы загінулі двое яго пасажыраў

Источник материала:  
06.07.2010 16:49 — ЧП

У Пружанскім раёне ў ДТЗ загінулі два пасажыры аўтамабіля, якім кіраваў п’яны вадзіцель. Аварыя адбылася на аўтадарозе паблізу вёскі Магілёўцы 5 ліпеня каля 14.00.

34-гадовы вадзіцель, жыхар вёскі Магілёўцы, не справіўся з кіраваннем аўтамабіля «ВАЗ 2121», выехаў на абочыну і ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва. У салоне аўтамабіля знаходзіліся тры пасажыры.

Два пасажыры, жыхары вёсак Магілёўцы і Масевічы, ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы.

Вадзіцель і яшчэ адзін пасажыр не пацярпелі. Устаноўлена, што вадзіцель быў у стане алкагольнага ап’янення і не меў права на кіраванне транспартным сродкам.

Па гэтым факце распачата справа на падставе ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў).

Усяго ў Брэсцкай вобласці з пачатку 2010 года па віне вадзіцеляў, якія не мелі правоў, учынены 39 ДТЗ (16 — у стане алкагольнага ап’янення), у якіх чатыры чалавекі загінулі і 44 былі паранены.


Надзея Кукса, БелаПАН

←Беспорядки в Сомали: в ходе столкновений в столице страны погибли 16 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика