Захацелася трактарысту асятрыны, а будаўнікам — ракаў...

Источник материала:  
01.07.2010 — ЧП

Аднак купляць яе гэты работнік віцебскага прадпрыемства "Гардармост" не стаў. Вырашыў проста скрасці з адводнага канала Лукомльскай ГРЭС, што знаходзіцца на тэрыторыі садковай гаспадаркі рыбгаса "Новалукомльскі".

Тут і быў затрыманы за крадзеж сажалкавай рыбы — ленскага асятра — работнікамі Навалумольскай міжрайінспекцыі. Канфіскаваныя пяць рыбін агульнай вагой 39 кілаграмаў, чый кошт склаў больш за мільён рублёў, здадзеныя на склад рыбгаса.

А чатыры супрацоўнікі гомельскага ААТ "СУ-1" на рацэ Добрыч Кармянскага раёна надумалі палавіць ракаў. Прычым у забаронены для гэтага час. Работнікі Кармянскай міжрайінспекцыі канфіскавалі ў іх самаробныя ракалоўкі і 70 асобінаў ракаў. Урон склаў больш за 3,6 мільёна рублёў. У абодвух выпадках вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Гора-кіроўца пад градусам

У Мінску 22-гадовая дзяўчына, якая, паводле яе слоў, выпіла з раніцы паўтара літра піва, села за руль аўтамабіля "Таёта Карына" і на вуліцы Фогеля сутыкнулася з "БМВ".

Акрамя таго, што парушальніца кіравала аўто ў стане алкагольнага ап'янення, яна таксама дадумалася пасадзіць на калені і васьмігадовую дзяўчынку, а на заднім сядзенні машыны знаходзіліся яе сяброўка і яшчэ трое дзяцей, сярод якіх было і двухгадовае дзіця. На шчасце, у гэтай аварыі пацярпелых не было, толькі машыны атрымалі механічныя пашкоджанні. Дарэчы, кіроўца паспрабавала знікнуць з месца ДТЗ, аднак адзін са сведкаў здарэння, работнік ДАІ, не дазволіў ёй гэта зрабіць. Як выявілася, месяц таму дзяўчына ўжо "засвяцілася" на кіраванні транспартным сродкам пад градусам.

Ігар ГРЫШЫН.


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика