Пад Баранавічамі юнакі спынілі грузавік з дапамогай каменя

Источник материала:  
30.06.2010 17:00 — ЧП
Непаўналетні жыхар Ляхавіцкага раёна можа патрапіць у турму за тое, што спрабаваў спыніць аўтамабіль з дапамогай каменя.

17‑гадовы хлопец з сябрам вярталіся э вёскі Петкавічы Баранавіцкага раёна. Ісці пешшу надакучыла і яны вырашылі спыніць грузавік, што рухаўся ў спадарожным накірунку. Пабачыўшы, што кіроўца ЗІЛа спыняцца не збіраецца, адзін з падлеткаў запусціў у лабавое шкло машыны каменем. Шкло разляцелася на дробныя кавалкі. На шчасце, кіроўца ўхіліўся ад удару і не пацярпеў. Распачатая крымінальная справа.


Еўрарадыё
←Оршанский милиционер вынужден был защищаться от пьяного дебошира с бензопилой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика