Пад Гродна выяўлена буйная плантацыя дзікарослага маку
30.06.2010 11:57
—
ЧП
Блізу вёскі Бакуны ў Гродзенскім раёне 29 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі і памежнікі выявілі самую буйную сёлета плантацыю дзікарослага маку.
Як паведамілі ў прэс‑цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, 8 гектараў маку знаходзіліся ў пагранічнай зоне. Расліны масай 2,5 тоны спалены.
Прыкмет таго, што плантацыя створана штучна, не выяўлена.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.