Адключылася святло — загінулі 5 тысяч курэй

Источник материала:  
29.06.2010 11:01 — ЧП
Больш за 4,8 тысячы курэй загінулі ў Жлобінскім раёне з‑за адключэння электраэнергіі, выкліканага абрывам лініі электраперадачы.

Паведамленне пра гібель птушак паступіла ў праваахоўныя органы 28 чэрвеня, але НЗ адбылося ў ноч з 24 на 25 чэрвеня ў вёсцы Салонае Жлобінскага раёна, дзе размешчаны птушнікі ААТ «Жлобінская птушкафабрыка».

Пасля адключэння электраэнергіі была выклікана аварыйная брыгада мясцовых электрыкаў. У палове абясточаных птушнікаў электразабеспячэнне было адноўлена, але наступленне ночы перашкодзіла давесці працу да канца. У выніку парушэнне рэжыму вентыляцыі і адсутнасць вады прывялі да гібелі птушак.

За непрыняцце дзейсных мер па аператыўным рэагаванні ў наяўнай сітуацыі дыспетчар раённых электрычных сетак звольнены. Высвятленнем усім абставінаў здарэння займаецца спецыяльна створаная камісія.


БелаПАН

←Двое мужчин утонули в водосбросе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика