У Дзяржынскім раёне п’яны мужчына падчас сну задушыў паўтарамесячнага сына

Источник материала:  
28.06.2010 11:02 — ЧП
Пракуратура Дзяржынскага раёна праводзіць праверку па факце смерці паўтарамесячнага хлопчыка ў вёсцы Воўка.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама, труп дзіцяці быў знойдзены 26 чэрвеня.

Устаноўлена, што напярэдадні вечарам 25‑гадовы бацька, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, лёг спаць на канапу разам з сынам і ў сне задушыў яго ўласнай масай.


БелаПАН
←На гей-параде в Сан-Франциско застрелили юношу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика