Кантрабандыст хаваў пад адзеннем 18 мабільных тэлефонаў
26.06.2010
—
ЧП
Памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні затрымалі ў пункце пропуску "Брэст" "мабільнага" кантрабандыста. Жыхар Брэсцкай вобласці спрабаваў пераправіць праз мяжу 18 мабільных тэлефонаў, якія схаваў на целе пад адзеннем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Дзяржпагранкамітэта.
Мужчына спрабаваў уехаць у Беларусь на аўтамабілі "Сітраен" па "зялёным" канале. Пад дыванком багажніка іншамаркі кантрабандыст схаваў 2 ноўтбукі, а ў запасным коле — 28 адзінак жаночага і дзіцячага адзення. Кантрабанда на суму каля 17 млн рублёў канфіскавана супрацоўнікамі мытні.