Дык вось хто браканьеры!
У Ляхавіцкім раёне супрацоўнікі ўпраўлення аператыўнага рэагавання затрымалі аўтамашыну "Фальксваген-Каравела".
Пры аглядзе багажніка была знойдзена туша дзіка, а ў салоне машыны знаходзіліся і мяркуемыя паляўнічыя: дырэктар фірмы "Ляхавіцкі кааптранс", начальнік участка КУВП "Памяць" г. Баранавічы, машыніст пагрузчыка БУ-213, беспрацоўны, а таксама дырэктар Ляхавіцкага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Дакументы на адстрэл звера не былі аформлены: не запоўнена справаздача аб выкарыстанні разавага дазволу, талоны на правоз прадукцыі палявання не пагашаны, у пуцёўцы адсутнічала дата правядзення палявання. Пры праверцы дакументаў кіраўнік палявання паспрабаваў самавольна адарваць талоны ад разавага дазволу і парваў яго на дзве часткі. Стаіць пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.
Сымон Свістуновіч.