У Ваўкавыскім раёне забілі 23‑гадовую дзяўчыну

Источник материала:  
21.06.2010 16:56 — ЧП

Пракуратурай Ваўкавыскага раёна распачата справа па ч. 1 арт. 139 КК (забойства) у дачыненні да 21‑гадовага мясцовага жыхара.

Раней судзімы за крадзеж малады чалавек падазраецца ў тым,

што 17 чэрвеня ў лясным масіве паблізу Ваўкавыска ударам тупым прадметам па галаве забіў 23‑гадовую дзяўчыну. Затым яе труп утапіў у рацэ Рось.

Падазроны знік на тэрыторыі Украіны. Матывы злачынства высвятляюцца. У лесе загінулая, як мяркуецца, збірала ягады.


БелаПАН
←За три дня в автоавариях погибли 14 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика