У Гомельскай вобласці актывізаваліся пляжныя злодзеі
21.06.2010 13:00
—
ЧП
18 чэрвеня распачата крымінальная справа ў дачыненні да 25‑гадовага жыхара Лельчыц. Ён падазраецца ў тым, што ўкраў рэчы ў гамяльчаніна, калі той, будучы ў Лельчыцах, купаўся ў рацэ. З кішэні шортаў у яго была выкрадзена банкаўская картка, з якой пазней знялі мільён рублёў.
У жыхара вёскі Броннае Рэчыцкага раёна на беразе Дняпра былі скрадзены 5 тыс. рублёў, мабільны тэлефон і абутак. Пацярпелы знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.
У 19‑гадовай жыхаркі Баранавічаў, якая вырашыла пакупацца ў рацэ Сож у Гомелі, невядомы скраў пакінутыя без нагляду на пляжы адзенне, сумку і мабільны тэлефон.
Па гэтых фактах таксама распачаты крымінальныя справы.
Алена Германовіч, БелаПАН