Падазраюць у крадзяжы 135 млн рублёў
21.06.2010 11:53
—
ЧП
Пракуратура Лепельскага раёна распачала справу на падставе ч. 4 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры) у дачыненні да дырэктара аднаго з мясцовых адкрытых акцыянерных таварыстваў.
Як паведамілі ў праваахоўных органах, 39‑гадовы мясцовы жыхар падазраецца ў крадзяжы ў верасні 2009 года — чэрвені 2010 года 135 млн. рублёў.
Крымінальная справа распачата па матэрыялах упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Віцебскага аблвыканкама.
БелаПАН