Збіралі чарніцы і апынуліся за мяжой
19.06.2010
—
ЧП
Пінскія памежнікі затрымалі пяцярых грамадзян Украіны, якія збіралі чарніцы на нашым баку. Затрыманыя растлумачылі, што яны заблукалі і не заўважылі, як апынуліся ў Беларусі. Парушальнікаў адпусцілі, а вось ці канфіскавалі 25 кг чарніц, невядома. Летам, калі ў лесе з'яўляюцца ягады і грыбы, такія парушэнні з украінскага боку — звычайная справа.
Сымон Свістуновіч.